Беларуская Служба

PGNiG  будзе дастаўляць амерыканскі газ Украіне

01.02.2022 15:47
У канцы сакавіка Украіна атрымае блакітнае паліва з амерыканскіх радовішчаў.
Аўдыё
  • PGNiG будзе дастаўляць амерыканскі газ Украіне
e
СвінавусцeAutorstwa Ralf Roletschek - Praca własna, FAL, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16165210

Польская нафтагазавая кампанія PGNiG і ERU Еurope  будуць пастаўляць амерыканскі газ ва Украіну

У канцы сакавіка Украіна атрымае блакітнае паліва з амерыканскіх радовішчаў.

Польская кампанія PGNiG купіла прыродны газ, які здабываецца з радовішчаў у ЗША, а ў канчатковым выніку плануецца паставіць яго ва Украіну. Сыравіна ў звадкаваным выглядзе (ЗПГ) спачатку будзе дастаўлена на газавы тэрмінал у Свінавуйсьце, дзе адбудзецца рэгазіфікаваная, а затым па польскай сетцы будзе адпраўлены на польска-ўкраінскую мяжу і там падбярэ яго кампанія ERU Europe.

Гэта ўжо другая пастаўка такога тыпу, якую супольна ажыццяўляюць PGNiG і ERU Europe.

Танкер са Злучаных Штатаў прыбудзе ў Свінавуйсьце ў канцы лютага.

PGNiG і ERU Europe супрацоўнічаюць ужо некалькі гадоў. У жніўні 2021 года кампаніі пачалі геолагаразведкавую і вытворчую дзейнасць ва Украіне.

яс

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі слухайце ў далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі